Амаль траціна беларускіх кампаній перавялі супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу

Каранцін з-за пандэміі каронавіруса ў Беларусі не аб'яўлялі, аднак многія працадаўцы вырашылі часова адправіць супрацоўнікаў працаваць з хаты.
Па выніках апытання, праведзенага сэрвісам РАБОТА.TUT.BY, аб пераходзе на поўную або частковую «удалёнку» з-за каронавіруса заявілі 30% працадаўцаў. Пры гэтым многія распачалі і іншыя меры, якія закліканы стрымаць распаўсюджванне віруса: напрыклад, забяспечылі офісы антысэптыкамі і сталі часцей праветрываць.

Па выніках апытання работнікаў, цалкам на дыстанцыйную працу перайшлі ў 8,7% кампаній, а яшчэ 17,7% перайшлі часткова. Абсалютная большасць (60,1%) працягваюць працаваць у ранейшым рэжыме. Ёсць і тыя, на чыю працу каронавірус паўплываў адмоўна. 1,8% адзначылі, што іх адправілі ў адпачынак за свой кошт, а 1,1% — што ім скарацілі працоўныя гадзіны.

Вынікі апытання працадаўцаў паказалі прыкладна такія ж вынікі: працаваць выдалена ў той ці іншай ступені пачалі 30% кампаній.

— Амаль кожны другі прадстаўнік кампаніі-наймальніка адзначыў, што прысутнасць супрацоўнікаў у офісе абавязкова, а 30,9% падкрэслілі, што лічаць немэтазгоднай гэтую меру бяспекі на дадзены момант, — камэнтуюць у РАБОТА.TUT.BY.

Акрамя пераходу на новы рэжым працы, кампаніі пачалі ўводзіць іншыя меры, звязаныя са стрымліваннем каронавіруса: забяспечваць супрацоўнікаў антысэптыкамі, часцей праветрываць і прыбіраць памяшканні. Але больш чым у траціны кампаній не змянілася нічога.

У цэлым дзве траціны апытаных супрацоўнікаў (67,4%) адзначылі, што праца негатыўна ўплывае на іх здароўе. У асноўным гаворка ідзе пра стрэс і раздражняльнасць (55,6%), праблемы са спіной (53,1%), пагаршэнне зроку (46,9%), праблемы са сном (26,6%) і лішнюю вагу (21,5 %).

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: