
Матывы іхняй незвычайнай просьбы тлумачыць фінансавая статыстыка. За апошнія 30 год багацце 1 адсоткі амерыканцаў вырасла да 21 трыліёна долараў. За тыя ж гады найбяднейшая палова краіны стала яшчэ бяднейшай, на 900 міліярдаў. Выснова відавочная: прыйшоў час дзяліцца. Ідэю падняць падаткі на "аднапрацэнтнікаў" падтрымліваюць — незалежна ад партыйных сімпатый — сем з дзесяці апытаных амерыканцаў. Што і не дзіўна, бо плаціць не ім. Іншая справа — аўтары ліста, якія лічаць што яны павелічэння падатковага цяжару нават не заўважаць. Сэнс гэтай зацеі растлумачыў у калонцы для The New York Times мільянер Элі Брод, сын жабрака-эмігранта з Літвы, які стаў адным з самых паспяховых бізнесменаў ЗША. "Нягледзячы на два дзесяцігоддзі актыўнай дабрачыннай дзейнасці, - піша Брод, - я разумею, што ніякая філантропія не зможа зменшыць эканамічную няроўнасць, якая можа пацягнуць за сабой сацыяльныя крызісы. Для гэтага патрэбныя падатковыя рэформы, якія павялічаць падатковую стаўку для вельмі багатых, то бок для нас".
Паводле ru.delfi.lt