Антырэкардсмены Беларусі па нявыплачаных пазыках

Плаціць па рахунках у тэрмін – гэта здольнасць, якой не хапае многім даўжнікам. На тэрыторыі нашай краіны несумленных контрагентаў не адзін нават дзясятак, паведамляе Белсат.
Сайт banki24 вызначыў найбольш неакуратныя ў разліках не толкі прадпрыемствы, але нават і цэлыя раёны. Звесткі прыводзяцца на падставе пратэрміноўку ў дэбіторцы, крэдыторцы і па абавязках па крэдытах і пазыках. Лічбы актуальныя на 1 снежня 2018 года.

Берасцейшчына

Безумоўны лідар антырэйтынгу – Драгічынскі раён. У гэтым раёне прадпрыемства пратэрмінавалі 35,3 % дэбіторскай запазычанасці, 53,5 % крэдыторскай і 58,8 % пазыкаў па крэдытах. Апрача таго, тут летась збанкрутаваў мясцовы камбікормавы завод.

Віцебская вобласць

Першае месца па праблемнасці дэбіторкі і крэдыторкі займае Шумілінскі раён – 52,3 % і 74,7 % адпаведна. У гэтым рэгіёне прызнаныя банкрутамі Шумілінскі райаграсэрвіс і Шумілінскага райпо. Па крэдытах і пазыках самая кепская якасць пазыкаў назіраецца ў Сенненскім раёне – 56,7 % пазыкаў пратэрмінаваныя. У гэтым раёне актыўна банкрутуюцца сельгаспрадпрыемства. Каля 50,2 % пратэрмінаванай дэбіторкі і 40,6 % пратэрмінаванай крэдыторкі мае Мёрскі раён. На дадзенай тэрыторыі працуюць неплацельшчык узносаў у Фонд сацыяльнай абароны – Мёрскі райаграсэрвіс.

Гомельшчына

Лідары па долі пратэрміноўкі і дэбіторкі – Ельскі (47,6 %) і Чачэрскі (41,8 %) раёны, па долі пратэрміноўкі ў крэдыторцы – Хойніцкі раён (45,9 %), па долі пратэрміноўкі ў крэдытах і пазыках – Кармянскі раён (84 %). Пасля мадэрнізацыі вялікія праблемы адчувае Кармянскі ільнозавод.

Гарадзеншчына

Першае месца па ўдзельнай вазе праблемнай дэбіторкі займае Лідскі раён (36,8 %). Тут праз неплацежаздольнасць ліквідуецца Лідскі мясакамбінат. Лідар па пратэрміноўцы крэдыторкі і па праблемных крэдытах і пазыках – Ваўкавыскі раён (50,2 % і 9,6 % адпаведна). У гэтым рэгіёне судом прызнаны банкрутам Ваўкавыская МПМК-142. Таксама ёсць праблемы ў разліках у цэментнага заводу ў Краснасельскім.

Міншчына

Найгоршая якасць разлікаў у Крупскім раёне. Там пратэрмінованы 60,4 % дэбіторкі, 65,8 % крэдыторкі і 48,2 % пазыкаў па крэдытах. У гэтым рэгіёне хранічна стратная сельская гаспадарка.

Магілёўская вобласць

Самая высокая долі пратэрмінаванай дэбіторкі налічваецца ў Хоцімскім раёне (51,2 %). Прадпрыемствы Хоцімскага раёну нерэнтабельныя некалькі гадоў запар. Найбольшая доля пратэрміноўкі і крэдыторкі адзначаецца ў Клімавіцкім (40,4 %), Касцюковіцкім (39,1 %) і Крычаўскім (41,2 %) раёнах. У Клімавіцкім раёне стаў банкрутам лікёра-гарэлачны завод, у двух іншых раёнах доўгі час стратныя цэментныя заводы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!