Арабскія Эміраты збудуюць фінансавы цэнтр у Мінску

На сустрэчы 5 лістапада ў Арабскіх Эміратах Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў праект пабудовы ў Мінску Міжнароднага фінансавага цэнтру, перадае Радыё Свабода.
У час візіту ў ААЭ Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, прэм’ер-міністрам краіны, міністрам абароны і эмірам Дубая — шэйхам Мухамедам бэн Рашыдам аль-Мактумам. На гэтай сустрэчы абмяркоўваліся праекты ў транспартна-лагістычнай і фінансавай галінах.

Адзін з такіх праектаў — пабудова з дапамогай ААЭ Міжнароднага фінансавага цэнтру ў Мінску. Цяпер, сцвярджае прэс-служба Лукашэнкі, праект ужо на стадыі завяршэння распрацоўкі канцэпцыі.

Партал Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы сцвярджае, што цяпер у якасці асноўнай пляцоўкі разглядаецца поле між раёнам Зацань, лесапаркам і вадасховішчам Дразды. Плошча, якую могуць аддаць пад праект, складае «да тысячы гектараў» — давядзецца мяняць генеральны план горада.

Крыніцы парталу сцвярджаюць, што там будзе не толькі бізнес-зона, але і забаўляльная, і турыстычная зоны, і нават міжнародны выставачны комплекс (цяпер выставачны цэнтр збіраюцца будаваць пад самымі Курапатамі).

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: