Аўтамабільнае паліва таннее з 21 ліпеня

З 21 ліпеня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін зменшацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
bbc.com

bbc.com

З 21 ліпеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 56 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 66 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 88 капеек, ДТ — 1 рубель 66 капеек.

Гэта васямнаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 16 чэрвеня: усе віды аўтамабільнага паліва патаннелі на 1 капейку. Тады ў «Белнафтахіме» растлумачылі, што рашэнне прынята «у адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнай, стрыманай змены коштаў на аўтамабільнае паліва і ў сувязі са зніжэннем на працягу мінулага тыдня коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ».

У канцы чэрвеня віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка адзначыў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы «рыхтаваліся і рыхтуюцца да працы ва ўмовах сусветных цэн з 2024 года». «Трэба разумець, што гэта абазначае і адпаведныя цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку. І гэты ўзровень будзе вышэй, чым у РФ, дзе дзейнічаюць зваротны акцыз і кампенсавальная схема пры пастаўцы бензіну на ўнутраны рынак», — сказаў ён.

Пры гэтым Ляшэнка падкрэсліў, што пры існуючым узроўні падатковай нагрузкі цэны на паліва ў Беларусі застануцца ніжэй сумежных еўрапейскіх краін. Па словах віцэ-прэм'ера, цана 1 л 92-га бензіну праглядаецца на узроўні ў 1 даляр (пры сусветнай цане нафты 70 даляраў за барэль).

Нагадаем, у 2018 годзе цэны на паліва мяняліся 27 разоў, што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!