Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь

Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.
Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь у траўні з-за адсутнасці запыту з беларускага боку. Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.

Магчыма, такая сітуацыя звязаная з тым, што Мазырскі НПЗ сыходзіць у чэрвені на рамонт. Раней планавалася, што гэта адбудзецца ў сярэдзіне траўня. Менавіта туды павінен паступіць 1 мільён тон азербайджанскай нафты ў 2021 годзе. З гэтага аб'ёму Беларусь імпартавала за першы квартал 360,1 тысяч тон нафты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: