Бабіч: Беларусь мае ад Расіі $4-4,5 млрд падтрымкі штогод і хоча яшчэ $3-4 млрд

 Калі б Расія пагадзілася знізіць кошт на газ да ўзроўню Смаленска, гэта прынесла б беларускай эканоміцы яшчэ 3–4 млрд долараў, піша «Еўрарадыё».


Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч у вялікім інтэрв'ю ТАСС выказаўся наконт праблемных пытанняў у беларуска-расійскіх дачыненнях. Ён дакладна не патлумачыў, што ж Масква прапануе Мінску ў сённяшняй сітуацыі.

Бабіч адзначыў, што "ўзровень кансалідаванай падтрымкі Расійскай Федэрацыяй эканомікі Рэспублікі Беларусь складае 4-4,5 млрд долараў штогод". Калі б Расія прыняла беларускія прапановы, якія прадугледжваюць зніжэнне кошту на газ да ўзроўню Смаленска, кампенсацыю па падатковым манеўры, роўныя ўмовы падтрымкі прамысловасці, то гэта былі б яшчэ 3-4 млрд долараў падтрымкі беларускай эканомікі. Але расійскі бок не можа на гэта пайсці, паколькі "ў рамках дзейнага прававога поля" гэта будзе "вельмі сумніўна і эканамічна неабгрунтавана", сказаў Міхаіл Бабіч.  

Расійскі пасол мяркуе, што "трэба вырашыць, па якім шляху ісці і сумесна сфармуляваць прапановы", стварыць сумесны план. Пра гэта і пойдзе гаворка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, запланаванай на 25 снежня.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!