Банк развіцця вылучыць на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў больш 1,2 млрд рублёў

Пастановай Саўміна зацверджаны план фінансавання Банкам развіцця дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2018 годзе.
Як паведамляе прэс-служба Саўміна, усяго прадугледжана вылучэнне Br1283,33 млн. Банк развіцця будзе ажыццяўляць недырэктыўнае крэдытаванне арганізацый, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, накіраваныя на стварэнне і развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Таксама будуць пракрэдытаваныя арганізацыі, якія рэалізуюць інвестпраекты, накіраваныя на стварэнне і развіццё транспартнай і інжынернай інфраструктуры.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!