Банк з ЕС больш не фінансуе праект па рэканструкцыі трасы ў Беларусі

Еўрапейскі інвестыцыйны банк прыпыніў фінансаванне праекта па рэканструкцыі трасы М7 (аўтадарогі «Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы»). Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.


Цяпер беларускі ўрад шукае іншыя крыніцы фінансавання, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на grodnonews.by.

Прычына рашэння Еўрапейскага інвестыцыйнага банка пакуль невядомая, але найхутчэй спрацавалі санкцыі ЕС супраць афіцыйнага Мінска.

У лютым сёлета стала вядома, што Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця у апошні момант вырашыў не фінансаваць праект у Светлагорску. ЕБРР адмовіўся фінансаваць дзяржаўныя праекты ў Беларусі ў лістападзе 2020 года. На такое рашэнне паўплывала сітуацыя ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Рэканструкцыя 106 кіламетраў трасы М7, большая частка якой праходзіць па Гродзенскай вобласці, стартавала летам мінулага года. Заяўлялася, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдаткуе 110 млн. еўра, з якіх больш за 20 млн. еўра пойдуць на рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: