Беларусь ацаніла страты авіягаліны з-за санкцый у 10 млн долараў у месяц

Страты авіягаліны Беларусі з-за санкцый былі ацэненая у 10 мільёнаў долараў у месяц, паведамляе газета «Беларусы і рынак»

Страты авіягаліны Беларусі з-за заходніх санкцый ацэньваюцца ў $10,3 мільёна ў месяц, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў:

"У цэлым па авіяцыйнай галіне штомесячныя эканамічныя страты, звязаныя з санкцыямі, ацэньваюцца на ўзроўні $ 10,3 мільёна. Толькі вымушаны аблёт тэрыторыі Украіны пацягнуў за сабой павелічэнне агульнага часу выканання палёту і значны рост выдаткаў, які за ліпень-снежань 2021 года арыенціровачна складзе каля $5 мільёнаў".

Паводле яго слоў, "у галіне паветранага транспарту стаіць складаная задача аднавіць страты, якія ўзніклі не толькі з-за пандэміі, але і з-за абмежаванняў, уведзеных краінамі ЕС, Вялікабрытаніяй і Украінай".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: