Беларусь — адзін з трох галоўных гандлёвых партнёраў Крыма

Украіна з'яўляецца асноўнай краінай-партнёрам знешняга гандлю Крыма. У тройку лідэраў таксама ўваходзіць Беларусь. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік упраўлення Федэральнай службы дзяржстатыстыкі па Крыме і Севастопалю Вольга Балдзіна.
— Знешнегандлёвы абарот склаў за дзевяць месяцаў больш за 70 млн долараў. Экспарт склаў 24 млн долараў, а імпарт — 46,2 млн долараў, — распавяла Балдзіна (цытата па news-front.info). — Мы ўвозім перш за ўсё прадукты харчавання, металы, тавары машынабудавання, транспартныя сродкі. Адкуль прывозім? Нашы пастаўшчыкі: Украіна, Італія, Беларусь, Арменія і Турцыя. Вывозім мы перш за ўсё прадукты харчавання, сельгассыравіна і тавары хімічнай прамысловасці. Галоўныя спажыўцы нашых тавараў — Украіна, Беларусь і Казахстан.

Крым экспартуе свае тавары ў 22 краіны свету. На Украіну прыйшлося 50,3% экспарту, на Беларусь — 23%, на Казахстан — 10,3%. Імпарт тавараў паступаў з 35 краін. Лідарамі сталі Украіна (28,3%), Італія (17,4%), Беларусь (15,5%), Арменія (11%) і Турцыя (6,2%).

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: