Беларусь дашле гуманітарную дапамогу Кубе — медпрэпараты і прадукты больш чым на 1 мільён рублёў

Пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 г. № 562 прадугледжана аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе  на суму больш за 1 мільён рублёў.
Фота unuudur.com

Фота unuudur.com

У пераліку «матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Кубе» — розныя медпрэпараты, а таксама прадукты харчавання (мясныя кансервы і суцэльнае сухое малако), паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Гуманітарную дапамогу павінны выдзяліць і аформіць Міністэрства аховы здароўя, МНС, Гродзенскі аблвыканкам. За дастаўку адказныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства транспарту.

Сродкі на гуманітарную дапамогу на агульную суму 1,023 млн. рублёў вылучае Міністэрства фінансаў за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на выдаткі, звязаныя са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: