Беларусь другая сярод краін-суседзяў па росце курсу долара ў 2018 годзе

Горш — толькі ў Расіі, дзе долар за год вырас на 20,61%.

Беларусь стала другой па росце курсу долара ў 2018 годзе сярод усіх краін-суседзяў. Пра гэта сведчаць дадзеныя аналізу, зробленага Тэлеграфам,  афіцыйных курсаў валют, якія былі ўстаноўленыя цэнтральнымі банкамі дзяржавы.

Так, у Беларусі долар за 2018 год падаражэў на 9,48% — з 1,9727 да 2,1598 рубля.

На першым месцы ў рэйтынгу Расія, дзе долар за год вырас у цане на 20,61% — з 57,6002 да 69,4706 расійскага рубля.

Трэцюю пазіцыю ў спісе заняла Польшча, дзе курс амерыканскай валюты вырас на 7,997%. У заходняй суседкі Беларусі долар падаражэў з 3,4813 злотага да 3,7597.

А вось ва Украіне і балтыйскіх краінах долар патаннеў. Ва Украіне – на 1,35% (з 28,06 грыўні да 27,68), у Літве і Латвіі – на 4,53% (з 1,1993 еўра да 1,145).

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!