Беларусь гатовая да паставак азербайджанскай нафты

Аператар магістральнага нафтаправоду «Гомельтранснафта Дружба» паведаміў, што нафту будуць пастаўляць на Мазырскі НПЗ з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе Адэса — Броды, паведамляе Белсат.
Беларускі аператар «Дружбы» практычна гатовы да пастаўкі азербайджанскай нафты на Мазырскі НПЗ з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе Адэса — Броды, заявіў агенцтву ў чацвер галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Вярыга.

«Гэта звычайны працэс транспартавання Аператарам [ва Украіне] з’яўляецца» Укртранснафта, «яна падтрымлівае ў спраўным стане ўсё абсталяванне. Трубаправод ніколі не выводзіўся з эксплуатацыі, ён запоўнены тэхналагічнай нафтай і гатовы да працы», — сказаў Вярыга.

Паводле яго, яшчэ ў 2011 годзе беларускі бок транспартаваў нафту з Адэсы, з Чорнага мора. «Сістэма тады працавала, наша нафтаправоднай сістэме гатова працаваць і цяпер», — дадаў Вярыга.

Ён пацвердзіў, што пастаўкі нафты ў Беларусь плануецца пачаць у сакавіку па прыбыцці танкераў у адэскі порт.

Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў напярэдадні аб заключэнні здзелкі з азербайджанскай кампаніяй SOCAR на пастаўку двух танкераў нафты агульным абʼёмам 160 тысяч тонаў.

Кантракты на пастаўку ў Беларусь расейскай нафты завяршылася 31 снежня 2019 году. З тых часоў бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэнні. З 4 студзеня пастаўкі нафты ў Беларусь аднавіла група кампаніяў, падкантрольная расейскаму алігарху, сябру Аляксандра Лукашэнкі Міхаілу Гуцырыеву. Улады Беларусі вядуць пошукі альтэрнатыўных крыніц паставак. Напрыканцы студзеня ў Беларусь паступіла першая партыя нарвежскай нафты, прапрацоўваецца варыянт паставак з Гданьску саудаўскай нафты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: