Беларусь хоча падняць тарыфы на прапампоўку нафты

Беларусь накіравала расійскай кампаніі «Транснафта» апавяшчэнне аб намеры павысіць тарыфы на прапампоўку нафты. Яны могуць вырасці на 23%.
Кіраўнік кампаніі Мікалай Токараў назваў прапанову беларусаў перамоўнай пазіцыяй. Абмеркаванне прапановы будзе ісці на ўзроўні ўрада.

У студзені гэтага года МАРТ ужо праіндэксаваў тарыфы на паслугі па транспартыроўцы нафты па магістральных трубаправодах на 7,6%. Кошт транспартыроўкі пераглядаецца раз у год і усталёўваецца ў расійскіх рублях. Тарыфы ўступілі з сілу з 1 лютага. Таксама ў гэтым годзе ў Беларусі праходзіць зліццё двух нафтаправодаў. ААТ «Полацктранснафта Дружба» далучаецца да ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

Прапанова, накіраванае «Транснафтай» ўяўляе сабой менавіта павышэнне, а не індэксацыю тарыфаў. Папярэдні раз Беларусь спрабавала павысіць тарыфы на транспартыроўку падчас нафтагазавай спрэчкі 2016-17 гадоў. Новая прапанова таксама можа з'яўляцца часткай перамоўнага працэсу, у тым ліку па падатковым манеўры.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!