Беларусь хоча пазычыць 1,5 млрд долараў

Беларусь мае намер заняць у будучым годзе 1,5 млрд долараў на знешнім рынку, у асноўным за кошт еўрабондаў.
Фота: Еўрарадыё

Фота: Еўрарадыё

Як паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, «умовы размяшчэння будуць залежаць ад кан'юнктуры рынку»: «Калі казаць аб бягучых стаўках, то кошт нашых бондаў на расійскім рынку працягвае зніжацца, наша стаўка па другасных таргах еўрабондаў ідзе ўніз. Гэта дазваляе спадзявацца, што нашы новыя размяшчэнні будуць ніжэйшымі за папярэднія».

Адказваючы на ​​пытанні БелаПАН, міністр заўважыў, што стаўка беларускіх аблігацый на расійскім рынку складае каля 7,5%, стаўка па еўрабондах на другасным рынку ўжо апускаецца ніжэй за 5%.

Як паведамлялася, Міністэрства фінансаў пачало адбор зацікаўленых замежных банкаў для арганізацыі размяшчэння новага выпуску еўрабондаў у 2020 годзе. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас на днях паведаміў журналістам, што Беларусь плануе прыцягнуць у будучым годзе за кошт размяшчэння еўрабондаў больш за мільярд долараў.

«Што тычыцца абслугоўвання і пагашэння дзярждоўгу, мы пакуль не выйшлі з пікавых нагрузак на бюджэт па выкананні абавязацельстваў. Пры гэтым якасць пазыковага партфеля паляпшаецца — мы замяшчаем больш дарагія крэдыты больш таннымі», — сказаў Ермаловіч.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: