Беларусь хоча прыцягнуць 10 расійскіх банкаў для размяшчэння сваіх аблігацый

Савет Міністраў мае намер прыцягнуць 10 расійскіх банкаў для размяшчэння дзяржаўных аблігацый у РФ. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова ўрада №358 ад 24 чэрвеня, якім Мінфіну даручана заключыць пагадненне б аказанні паслуг па арганізацыі эмісіі дзяржаўных аблігацый, намінаваных у расійскіх рублях.


Як піша REFORM.by, пагадненне мяркуецца заключыць з наступнымі юрыдычнымі асобамі:

  • «Газпромбанк»,
  • «БКС Банк»,
  • «ВТБ Капітал»,
  • «МАСКОЎСКІ КРЭДЫТНЫ БАНК»,
  • «Расійскі Сельскагаспадарчы банк»,
  • «Акцыянерны камерцыйны банк садзейнічання камерцыі і бізнесу»,
  • «Совкомбанк»,
  • «Промсвязьбанк»,
  • «АК БАРС»,
  • ТАА «Універ капітал».

Нагадаем, 13 траўня Лукашэнка падпісаў указ №183, якім Савету міністраў было даручана ў 2021-23 гадах размясціць у Расіі дзяржаблігацыі на суму да 100 млрд рублёў з тэрмінам абарачэння не менш за 1092 дзён.

Санкцыі ЕС адносна Беларусі прадугледжваюць забарону на доўгатэрміновае крэдытаванне дзяржкампаній і размяшчэнне каштоўных папер з пагашэннем больш за 3 месяцы. Ці будуць улічваць гэта банкі Расіі?

Пры гэтым галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў выказваў здагадку, што «Газпрамбанк» не будзе ўдзельнічаць у куплі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь да вызвалення Віктара Бабарыкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: