Беларусь інфармавала Літву пра тое, што выпрацоўка электраэнергіі на БелАЭС пачнецца ў лістападзе

Літоўскі аператар энергаперадавальнай сістэмы Litgrid паведамляе аб атрыманні ў панядзелак інфармацыі ад беларускага аператара "Белэнерга" аб тым, што пачаць выпрацоўку электраэнергіі на Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы плануецца з 1 да 10 лістапада.
Фота БелаПАН

Фота БелаПАН

Літоўская кампанія адзначае, што ў адпаведнасці з законам пра байкот электрычнасці з БелАЭС, яна з пачатку выпрацоўкі на гэтай станцыі ўсталюе нулявую прапускную здольнасць для імпарту электраэнергіі з Беларусі.

Аб атрыманай інфармацыі Litgrid ў панядзелак інфармавала ўдзельнікаў рынку праз сістэму біржы электраэнергіі Nord Pool. Літоўскі аператар яшчэ раней паведаміў рынку, што пасля запуску БелАЭС імпарт электраэнергіі з Беларусі будзе спынены.

Пасля запуску БелАЭС Літва таксама спыніць прадастаўленне рэзерваў электраэнергіі Беларусі. На БелАЭС у Астраўцы, што паблізу мяжы з Літвой, устаноўлены два расійскіх рэактара тыпу ВВЭР, магутнасць кожнага з іх — 1200 мегават.

Літва з'яўляецца самым актыўным крытыкам БелАЭС, якія падкрэсліваюць неабходнасць выконваць усе патрабаванні па забеспячэнні бяспекі. Мінск прэтэнзіі Вільні адкідае.

Паводле delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: