Беларусь на першым месцы сярод даўжнікоў Расіі. Каму яшчэ мы вінаватыя?

Сусветны банк упершыню апублікаваў звесткі пра двухбаковыя запазычанасці многіх краін перад іншымі, у тым ліку перад Расіяй.


Паводле стану на канец 2019 году, як вынікае з матэрыялаў Сусветнага банка, каля 30 краін, якія развіваюцца, завінаваціліся Расіі амаль 22,9 мільярда долараў, піша «Радыё Свабода».

Найбуйнейшы даўжнік Расіі, паводле Сусветнага банка, — Беларусь, якая вінаватая 8,1 мільярда долараў на канец 2019 года. У снежні 2020 года Расія ўхваліла Беларусі яшчэ адзін крэдыт на 1 мільярд долараў.

Як адзначае REFORM.by, другім крэдыторам Беларусі быў Кітай. Дзярждоўг перад КНР складаў на 2019 год 3,48 млрд. долараў, перад трымальнікамі аблігацый — 2,16 млрд. долараў, перад Сусветным банкам — 923,4 млн. долараў, перад ЗША — амаль 15,4 млн. долараў.

Паводле даных Сусветнага банка, дзяржаўны доўг Беларусі на той момант складаў 17,1 млрд. долараў.

Але агульныя пазыкі Беларусі на 2019 год, якія ўключаюць запазычанасць не толькі дзяржавы, але і абавязкі, гарантаваныя і негарантаваныя ўрадам, паводле звестак Сусветнага банка, дасягалі 30 млрд. долараў.

Сукупная запазычанасць перад Кітаем дасягала ўжо 4,975 млрд. долараў, а перад Сусветным банкам — 947,6 млн. долараў, перад Германіяй — 47,8 млн. долараў, ААЭ — 7 млн., Індыяй — 3,9 млн., а перад Кувейтам — 3,1 млн. долараў.

ВУП Беларусі ў 2019 годзе склаў 63 млрд. долараў. Гэта азначае, што пазыкі Беларусі дасягнулі 50% ВУП.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: