Беларусь — на сёмым месцы па ўзроўню інфляцыі сярод краін былога СССР

Беларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені-лістападзе 2019 года.
Як сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, раней Беларусь знаходзілася:

у студзені—кастрычніку, студзені—жніўні, студзені—чэрвені і студзені—траўні — на шостым;
у студзені—верасні — на пятым;
у студзені—ліпені — на чацвёртым.
З пачатку года цэны ў краіне павялічыліся на 4,2%. Вышэй інфляцыя была ва Узбекістане (13,3%), Таджыкістане (7%), Грузіі, Малдове (па 6,6%), Казахстане (4,7%) і ва Украіне (4,3%). Менш выраслі кошты ў Расіі (на 2,7%), Латвіі (на 2,5%), Літве (на 2,4%), Кыргызстане, Эстоніі (на 2,1%) і Азербайджане (на 1,8%) . У Арменіі адзначана дэфляцыя (0,5%). Па Туркменістане дадзеныя не апублікаваныя.

У лістападзе цэны ў Беларусі павысіліся на 0,2% — гэта дзясяты паказчык пасля Узбекістана (1,7%), Арменіі (1,1%), Грузіі, Кыргызстана (па 0,9%), Малдовы (0,8%) , Казахстана (0,7%), Таджыкістана (0,6%), Азербайджана (0,5%) і Расіі (0,3%). Ззаду Украіна (0,1%). У Літве цэны не змяніліся, у Эстоніі — знізіліся на 0,2%, у Латвіі — на 0,3%.

У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся за 11 месяцаў 2019 года на 4,3% (за лістапад — на 0,2%).

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: