Беларусь нагандлявала з Кітаем на адмоўнае сальда ў 2 мільярды долараў

У трэцім квартале змяніліся найважнейшыя гандлёвыя партнёры Беларусі. 

Фота way2china.by

Адмоўнае Беларусі сальда ў гандлі таварамі з Кітаем за дзевяць месяцаў склала 1,991 млрд долараў, і гэта другі вынік у выніковым мінусе знешнегандлёвага балансу краіны пасля Расіі, піша «Ежедневник».

Таварны мінус у гандлі з Расіяй у гэты перыяд перавысіў 7,157 мільярда долараў. У цэлым адмоўнае сальда ў гэтым перыядзе склала 3,183 мільярда долараў, гаворыцца ў інфармацыі Белстата.

На працягу трэцяга квартала адбылося змяненне ў топ-10 найважнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі. Традыцыйны пастаўшчык тавараў і абсталявання на беларускі рынак Італія была выцесненая Казахстанам. Таксама ў параўнанні з першымі двума кварталамі Кітай выцесніў з трэцяга месца Вялікабрытанію.

Лідарам у гандлі таварамі з Беларуссю застаецца Расія, на якую прыпадае амаль 50% усяго тавараабароту. Другое месца (са станоўчым сальда на карысць Беларусі больш за 2 млрд долараў) утрымлівае Украіна.

Таксама ў першай дзесятцы Германія, Польшча, Нідэрланды, Літва і Турцыя.

Топ-10 важнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі па выніках дзевяці месяцаў 2018 года

 №

 
  Краіна

 
  Таваразварот, у млрд долараў

 
  Тэмп росту да 9 мес. 2017г., у %

 
 1   Расія

 
 26, 293   113,2
 2  Украіна

 
 4,139  122,3
 3   Кітай

 
 2,581  117,7
 4  Злучанае Каралеўства

 
 2,521  138,6
 5  Германія

 
 2,457  120,1
 6  Польшча

 
 1,907  106,0
 7  Нідэрланды

 
 1,452  161,7
 8  Літва

 
 1,108  134,0
 9  Турцыя

 
 0,755  113,1
 10   Казахстан

 
 0,693  142,6
    Усяго

 
 53,202   117,4

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-11-26 11:31:34
Нічога дзіўнага - "мяккая сіла" спрацоўвае. Напрыклад, пра інстытуты: "Калі ўмоўна-яўрэйскі МГІ – міжнародны гуманітарны, створаны ў 1999 г. пры БДУ – накрыўся медным тазам к 2004 г., то інстытут Канфуцыя, які дзейнічае там жа з 2006 г., цвіце і пахне. Ужо ёсць аналагі ў лінгвістычным універсітэце, тэхнічным, нават у Горацкай сельгасакадэміі… Нядаўна адкрыўся «паднябесны» інстытут і ў Гомелі". https://belisrael.info/?p=15299