Беларусь не патрапіла ў рэйтынг самых канкурэнтаздольных эканомік свету

Швейцарская бізнес-школа IMD ​​прадставіла штогадовы рэйтынг самых канкурэнтаздольных эканомік свету. У спіс увайшлі ўсе краіны-суседзі Беларусі, аднак Беларусі ў ім няма.
Спіс IMD World Competitiveness рэйтынг ўзначаліў Сінгапур. За год гэтая краіна "ўзляцела" ў рэйтынгу на два радкі. Ён заняў першае месца ўпершыню з 2010 года. Леташні лідэр, ЗША, наадварот страціў дзве пазіцыі і апусціўся на трэцяе месца. Другім, як і ў мінулым годзе, Стаў Ганконг.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Швейцарыя, Аб'яднаныя Арабскія эміраты, Нідэрланды, Ірландыя, Данія, Швецыя і Катар. Самы значны скачок за год зрабіла Сірыя, якая паднялася на 13 радкоў з 39-га на 26-е месца. Самае рэзкае падзенне прадэманстравала Чылі - за год краіна апусцілася на сем пазіцый з 35-га на 42-е месца.

У рэйтынг увайшлі ўсе краіны-суседзі Беларусі. Так Літва ў спісе заняла 29-е месца, Польшча - 38-е, Латвія - 40-е, Расія - 45-е, а Украіна - 54-е.

Усяго ў рэйтынг уключана 63 краіны. На апошнім месцы, як і ў мінулым годзе, знаходзіцца Венесуэла. Перадапошняе месца дасталася Манголіі..

Паводле hthinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!