Беларусь па цане мабільнага інтэрнэту на 13-м месцы з 230 краін

У Беларусі цэны на мабільны інтэрнэт — адны з самых нізкіх у свеце. Але гэта не ўнікальнасць нашай краіны, а парадокс амаль усіх постсавецкіх краін, паведамляе Thinktanks.by.
Фота: euroroaming.ru

Фота: euroroaming.ru

Эксперты Cable.co.uk сабралі і прааналізавалі інфармацыю пра 6148 тарыфных планаў паслуг мабільнай перадачы даных у 230 краінах свету ў перыяд з 8 снежня 2020 года па 25 лютага 2021 года. Па выніках гэтай працы было апублікавана даследаванне «Сусветныя тарыфы на перадачу даных у 2021 годзе».

Паводле даных рэйтынгу, сярэдняя цана 1 Гб мабільных даных у Беларусі — 0,43 долара. Пры гэтым мінімальны тарыф на перадачу 1 Гб — 0,2 долара, а максімальны — 16,62 долара. Усяго было вывучана 14 беларускіх тарыфных планаў.

У даследаванні адзначаецца, што тарыфы на перадачу даных адны з самых танных у краінах былога СССР і ваколіцах, а адны з самых дарагіх — у Паўночнай Амерыцы, Афрыцы і Заходняй Еўропе.

Топ-10 краін з самай нізкай сярэдняй цаной за 1 Гб мабільнага інтэрнэту:

Ізраіль —  $ 0,05 за 1 Гб;

Кыргызстан —  $ 0,15 за 1 Гб;

Фіджы — $ 0,29 за 1 Гб;

Італія — $ 0,27 за 1 Гб;

Судан — $ 0,27 за 1 Гб;

Расійская Федэрацыя — $ 0,29 за 1 Гб;

Малдова — $ 0,32 за 1 Гб;

Бангладэш — $ 0,34 за 1 Гб;

Шры-Ланка — $ 0,38 за 1 Гб;

Чылі — $ 0,39 за 1 Гб.

Самы дарагі тарыф мабільнага інтэрнэту даследчыкі выявілі ў Грэцыі. Там 1 Гб каштуе карыстальніку 768,87 долара.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: