Беларусь па экспарце карцін — на 112 месцы ў свеце

Беларусь па экспарце карцін і малюнкаў займае 112 месца ў свеце са 176 краін, піша thinktanks.by.
Карціна Алеся Пушкіна, delaemvmeste.by

Карціна Алеся Пушкіна, delaemvmeste.by


У 2018 годзе Беларусь прадала за мяжу карцін і малюнкаў на агульную суму 88 тысяч долараў. Гэта складае 0,0004% сусветнага рынку твораў выяўленчага мастацтва. Такія дадзеныя Thinktanks.by выявіў у справаздачах worldstopexports.com, які сістэматызуе даныя сусветнага экспарту і імпарту.

Больш за ўсё ад продажаў карцін і малюнкаў за мяжу зарабілі ЗША — 10,9 млрд долараў або 49,3% ад усіх экспартуемых карцін / малюнкаў у свеце. На другім месцы па продажах прадметаў выяўленчага мастацтва аказалася Вялікабрытанія, зарабіўшы на гэтым 4,6 млрд долараў, або 20,7% ад здзелак сусветнага рынку. На трэцім месцы была маленькая, але багатая Швейцарыя. Яна атрымала 2 мільярды долараў — 8,9% ад усяго рынку.

Менш за ўсё ад продажаў карцін і малюнкаў зарабілі Буркіна-Фасо, Емен, Лесота, Гаяна, Чад, Батсвана і Фіджы. Выручка кожнай з гэтых краін склала 1 тысячу долараў.

З краін-суседзяў Беларусі больш за ўсё ад продажу карцін і малюнкаў зарабіла Польшча, якая заняла 28-е месца, — 13,4 млн долараў. Расія ад гэтага бізнесу атрымала 5,1 млн долараў (37-е месца), Літва — 655 тысяч долараў (71-е месца), Украіна — 173 тысячы долараў (93-е месца). Латвія ад рэалізацыі на экспарт прадметаў выяўленчага мастацтва зарабіла менш Беларусі — 77 тысяч долараў і заняла 114-е месца.

Топ-15 вядучых краін-экспарцёраў карцін


Злучаныя Штаты: 10,9 млрд долараў ЗША (49,3% экспартуемых карцін / малюнкаў)
Вялікабрытанія: 4,6 млрд долараў (20,7%)
Швейцарыя: 2 мільярды долараў (8,9%)
Ганконг: за 1,1 млрд долараў (5,1%)
Францыя: 811,3 млн. долараў (3,7%)
Германія: 507,2 мільёна долараў (2,3%)
Японія: 293,5 млн. долараў (1,3%)
Сінгапур: 288,5 млн. долараў (1,3%)
Бразілія: 224,7 млн. долараў (1%)
Італія 182 мільёна долараў (0,8%)
Аўстрыя: 160,2 млн. долараў (0,7%)
Кітай: 145,7 млн. долараў (0,7%)
Канада: 119,1 млн. долараў (0,5%)
Бельгія: 113,7 млн. долараў (0,5%)
Паўднёвая Карэя: 84,2 мільёна долараў (0,4%)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: