Беларусь перамясцілася на 110 месца ў індэксе лагістыкі Сусветнага банка

Беларусь апынулася на 110-м месцы з 168 краін у рэйтынгу эфектыўнасці лагістыкі (LPI) Сусветнага банка, які складаецца раз у два гады.
Індэкс эфектыўнасці лагістыкі — LPI (Logistics Performance Index) — індэкс Сусветнага банка, які разглядае лёгкасць ажыццяўлення паставак тавараў і стан гандлёвай лагістыкі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Паказчык вымярае эфектыўнасць работы ланцугоў паставак у міжнародным гандлі і ацэньваецца кожныя два гады.

Партнёры Беларусі па ЕАЭС — Расія і Казахстан занялі ў рэйтынгу 85-е і 77-е месцы адпаведна.

Адзначым, што ў індэксе эфектыўнасці лагістыкі 2016 года пазіцыі Беларусі выглядалі яшчэ горш — краіна займала 120 месца. Аднак ў 2014-м наша краіна была на 99-м, у 2012-м — на 91-м, а ў 2007-м — на 74-м месцы.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!