Беларусь плануе новыя перамовы наконт крэдыту МВФ у 2020-2021 гадах

Да перамоваў з МВФ наконт новай крэдытнай праграмы Міністэрства фінансаў разлічвае вярнуцца ў 2020–2021 гадах.

Фота: БЕЛТА

З такой заявай выступіў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, інфармуе БЕЛТА.

Чыноўнік назваў крэдыт з боку МВФ вельмі выгадным для Беларусі варыянтам. На яго думку, такая дапамога павінна разглядацца як прыярытэтная.

"Няхай адпаведныя перамовы прыпыненыя, але праграма супрацоўніцтва з МВФ захоўвае сваю актуальнасць. Мяркую, рэалізацыя комплексу мер эканамічнай палітыкі урадам і Нацбанкам дазволіць у сярэднетэрміновай перспектыве забяспечыць той неабходны аб'ём структурных змен, які чакаюць ад нас у МВФ", — заявіў Ермаловіч.

На яго думку, пасля рэалізацыі анасаваных рэформаў можна будзе вярнуцца да поўнамаштабных перамоваў з Міжнародным валютным фондам наконт новых крэдытаў. Гэты час, па прагнозах Ермаловіча, надыдзе ў 2020-2021 гадах.

Таксама першы намеснік міністра адзначыў, што Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу АЭСР і рэйтынгу Fitch. "У першую чаргу гэта заслуга эканамічных уладаў. Менавіта рэалізацыя ўзважанай грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі прывяла да прыняцця рашэння аб зніжэнні крэдытнай рызыкі ў рэйтынгу АЭСР", — заявіў ён.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!