Беларусь плануе выпусціць першую партыю электрамабіляў да канца года

Пра гэта расказаў сёння на круглым стале па пытаннях развіцця электратранспарту першы намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько, паведамляе Мінэнерга.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Ёсць дамоўленасці з кампаніяй "БелДжы" аб выпуску першай тысячы электрамабіляў. Мы чакаем яе да канца года, — адзначыў намеснік міністра. — Мадэль у нас ужо ёсць, цяпер праводзіцца яе тэставанне. На сайце кампаніі прымаюцца замовы».

«Першая прамысловая партыя неабходная для таго, каб вывучыць гэты рынак, паказаць новую мадэль, прышчапіць культуру да куплі электрамабіля з дапамогай сістэмы крэдытавання і лізінгу», — дадаў ён.

Сяргей Гунько таксама нагадаў, што сумесна з Міністэрствам эканомікі распрацаваны праект указа, які прадугледжвае падатковыя і іншыя льготы для юрыдычных асоб пры куплі электрамабіля, а таксама стымулюючыя меры для фізічных асоб. Цяпер дакумент знаходзіцца на ўзгадненні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: