Беларусь прыпыняе экспарт нафтапрадуктаў

Беларусь прыпыняе экспарт нафтапрадуктаў, на першае месца выходзіць унутраны рынак, пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка карэспандэнту АНТ падчас аператыўнага штаба ў ААТ «Нафтан».
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што на час правядзення пасяўной кампаніі Беларусь уводзіць абмежаванне на пастаўку светлых нафтапрадуктаў па ўсіх экспартных напрамках.

«На экспартных рынках цэны сёння пікава высокія. Таму мы маем як эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі. З тэхнічнымі выдаткамі прадпрыемства вызначацца ў момант капрамонту, у жніўні-верасні гэта ўсё падличым», — заявіў Ляшэнка.

Акрамя гэтага, на наступным тыдні каманда «Белнафтахіма» правядзе перамовы з «Транснафтай». У межах сустрэчы абмяркуюць сітуацыю, якая склалася, а таксама прасочаць за выкананнем дамоўленасцяў. У прыватнасці, расійская кампанія павінна будзе адпампаваць нафту з павышаным утрыманнем хларыду і падмяшаць больш якасныя вуглевадароды.

Нагадаем, пытанні да якасці расійскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расіі. Мінск хацеў павысіць тарыф на прапампоўку нафты па сваёй тэрыторыі на 23,1%, але не знайшоў разумення ў РФ. Услед за абмежаваннямі на імпарт прадуктаў харчавання з Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыгразіў паставіць на рамонт нафтаправоды. У «Транснафты» заявілі, што стан участку «Дружбы» здавальняючы, але «ў выпадку неабходнасці» гатовыя дапамагчы Мінску ліквідаваць дэфекты.

Увечары 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» якасці расійскага гатунку Urals, які паступае транзітам па нафтаправодзе «Дружба». З РФ «паступае нафты з утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце». На думку «Белнафтахіма», падзенне якасці пагражае шкодай для беларускіх НПЗ. У сувязі з гэтым беларускі бок запытаў сустрэчу ў «Транснафты». У расійскай трубаправоднай манаполіі прызналі наяўнасць праблем і выказалі надзею, што «сітуацыя з якасцю павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня».

Крыніцы TUT.BY растлумачылі, што ў спажыўцоў, якія атрымліваюць расійскую нафту гатунку Urals па нафтаправодзе «Дружба», перыядычна ўзнікаюць нараканні да яе якасці ўжо на працягу амаль трох гадоў. Расія лепшую нафту пастаўляе ў Кітай. А ў «Дружбу» — па рэшткавым прынцыпе.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: