Беларусь выключыць расійскі рубель з ліку рэзервовых валют

Беларускі Нацбанк з 1 ліпеня перастане ўжываць расійскі рубель у складзе сваіх золатавалютных рэзерваў, паведамляецца на сайце рэгулятара.

Такое рашэнне звязана з адмовай ад разліку рэзерваў па нацыянальнай методыцы, растлумачыў рэгулятар.
У дадзены момант Нацбанк Беларусі ўлічвае расійскі рубель пры разліку золатавалютных рэзерваў па нацыянальнай методыцы.

Таксама рэгулятар штомесяц публікуе ацэнку золатавалютных рэзерваў па методыцы Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). З 1 ліпеня адзнака рэзерваў будзе давацца толькі па методыцы МВФ.

Актывы, якія не будуць ўлічвацца па методыцы МВФ, застануцца на балансе Нацбанка. Рэгулятар збіраецца выкарыстоўваць іх «для выканання адпаведных абавязацельстваў Нацыянальнага банка і ўрада», а таксама ў якасці дадатковай крыніцы папаўнення золатавалютных рэзерваў.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, на 1 чэрвеня складалі 5,239 мільярда даляраў. За год гэты паказчык вырас на 6,3 працэнта.

У 2017 годзе Беларусь павінна вярнуць Расіі 741 мільён долараў па раней выдадзеных крэдытах. Па стане на пачатак чэрвеня, з гэтай сумы былі выплачаныя 120 мільёнаў даляраў. Мінск і Масква таксама вядуць перамовы пра новыя пазыкі.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: