Беларусь з 1 жніўня падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 жніўня падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 29 ліпеня №450, апублікаванай у суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $ 46,9 за 1 т (раней — $ 37,8).

Пошліна на бензін павышана з $ 20,7 да $ 25,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты — з $ 11,3 да $ 14 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы , змазачных і іншых алеяў.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 ліпеня. Тады яны таксама падвышаліся.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: