«Беларусбанк» уводзіць ліміты па некаторых аперацыях з карткамі

З 1 сакавіка «Беларусбанк» увёў абмежаванне ў памеры 3000 рублёў за суткі на правядзенне некаторых аперацый з дапамогай рэквізітаў банкаўскіх карт.
Прычына — «мінімізацыя выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў шляхам атрымання махлярами ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і правядзення аперацый». Абмежаванне можна адмяніць званком у кантакт-цэнтр або на падставе пісьмовай заявы, удакладняюць у «Беларусбанку». Аднак для абароны кліентаў гэтай меры відавочна недастаткова: у ашуканцаў усё роўна ёсць магчымасць «адвесці» да 3000 рублёў на суткі з рахунку. Нагадаем, «Беларусбанк» уваходзіць у лік тых банкаў, кліентам якіх часцей за ўсё тэлефануюць ашуканцы.

Абмежаванне на 3000 рублёў на суткі распаўсюджваецца на наступныя віды аперацый:

— адпраўка грашовых пераводаў (за выключэннем пераводаў паміж карткамі банка аднаго кліента і на карткі банка «любімых» асабістых нумароў);
— аплата ў банкаўскіх, фінансавых, тэлекамунікацыйных, камп'ютарных, інфармацыйных сэрвісах з МСС-кодамі 4812 (тэлекамунікацыйнае абсталяванне, уключаючы продаж тэлефонаў), 4813 (гандлёвыя кропкі тэлекам клавішнага ўводу, якія прапануюць адзінкавыя лакальныя і далёкія тэлефонныя званкі, выкарыстоўваючы цэнтральны нумар доступу без размовы з аператарам і выкарыстоўваючы код доступу), 4814 (тэлекамунікацыйныя паслугі), 4816 (кампутарныя сеткі, інфармацыйныя паслугі), 4829 (грашовыя пераводы), 4899 (кабельныя і іншыя платныя тэлевізійныя паслугі), 4900 (жыллёва-камунальныя паслугі), 6012 (фінансавыя ўстановы — гандаль і паслугі), 6050 (грашовыя пераводы, дарожныя чэкі), 6051 (нефінансавыя ўстановы — квазі-кэш), 6211 (каштоўныя паперы — брокеры/дылеры), 6540 (транзакцыі па фінансаванні POI, акрамя аперацый адкрыцця / папаўнення анлайн-дэпазітаў банка і куплі аблігацый).

У банку звяртаюць увагу на тое, што гэтае абмежаванне можа быць адменена. Для гэтага кліенту трэба альбо патэлефанаваць у кантакт-цэнтр, альбо аформіць пісьмовую заяву ў адным з аддзяленняў банка.

— Памятайце, што трэція асобы ні ў якім разе не павінны ведаць рэквізіты вашай банкаўскай аплатнай карты. Нельга выдаваць коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, якія дасылаюцца банкам пры ажыццяўленні плацяжоў, пераводаў і іншых аперацый. Будзьце пільныя, — нагадваюць у «Беларусбанку».

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: