Беларусбанк забараняе здымаць валюту з рублёвых картак

Беларусбанк прыпыніў з 14:00 26 сакавіка асобныя віды аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак (іх рэквізітаў). Сярод іх — выдача замежнай валюты па рублёвых картках, пераводы з рублёвых карт на валютныя, папаўненне валютных картак беларускімі рублямі.
Гаворка ідзе пра такія аперацыі:
  • Выдача ў банкаматах банка і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках у беларускіх рублях.
  • Выдача наяўнай замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка.
  • Унясенне беларускіх рублёў з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і ў касы банка для папаўнення картак у замежнай валюце.
  • Ажыццяўленне аперацый пераводу ў замежнай валюце з прымяненнем картак (іх рэквізітаў) у беларускіх рублях.
  • Залічэнне беларускіх рублёў па аперацыях пераводу з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх картак на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай аплатнай карткі ў замежнай валюце.
  • Папаўненне пры выкарыстанні банкаўскіх картак у беларускіх рублях, у інфакіёсках і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) укладаў (дэпазітаў, у тым ліку Інтэрнэт-дэпазітаў), бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, адкрытых у замежнай валюце.
  • Прыпыненне асобных відаў аперацый распаўсюджваецца на карткі фізічных асоб.
Не абмяжоўваецца магчымасць здзяйснення аперацый па картках у беларускіх рублях:
  • аплаты пакупак у замежнай валюце ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку інтэрнэт-крамах;
  • пагашэння крэдытаў банка ў касах, Інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу, выдадзеных раней у замежнай валюце;
  • выдачы наяўнай замежнай валюты ў іншых банках (у тым ліку за мяжой);
  • пакупкі Інтэрнэт-аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.
Даступны перавод з укладных (дэпазітных) рахункаў у замежнай валюце грашовых сродкаў на карткі, выпушчаныя ў замежнай валюце.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: