Беларускае МАРГ абвінаваціла Google у «злоўжыванні дамінуючым становішчам на рынку»

Беларускае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла факт парушэння антыманапольнага заканадаўства на рынку крам прыкладанняў, перадусталяваных на мабільных прыладах з аперацыйнай сістэмай «Android».


Як паведамляе прэс-служба міністэрства, было праведзена расследаванне. З апублікаванага рашэння МАРГ вынікае, што заяву падаў «Яндэкс». У ходзе яго ўстаноўлена, што «Google LLC» прапануе краму прыкладанняў «Google Play» вытворцам смартфонаў і планшэтаў пад кіраваннем АC «Android» для перадусталёўкі на іх прылады толькі пры выкананні шэрагу ўмоў. Сярод іх называецца абавязковая перадусталёўка дадатка «Google Mobile Services», у тым ліку пошукавіка, браўзера, паштовага кліента, карт, YouTube, перадае REFORM.by.

Таксама, паводле інфармацыі МАРГ, «Google» патрабуе размяшчаць гэтыя прыкладанні на пэўных месцах экрана, усталёўваць наладу для пошуку і «Google Assistant» у якасці прыкладанняў па змаўчанні. Акрамя таго, існуе забарона (у тым ліку ў абмен на ўзнагароджанне ад кампаніі «Google LLC») на перадусталёўку і (або) размяшчэнне на пэўных месцах на экране смартфонаў або планшэтаў прыкладанняў, распрацаваных іншымі ўдзельнікамі рынку.

У выніку МАРГ прыйшло да высновы, што «Google» увязвае атрыманне крамы прыкладанняў «Google Play» з абавязковай перадусталёўкай іншых прыкладанняў, якія забяспечваюць пошук інфармацыі, размяшчэнне рэкламы і прыносяць даход кампаніі.

«Названыя практыкі кампаніі "Google LLC" абмяжоўваюць магчымасці доступу на мабільныя прылады іншых распрацоўшчыкаў дадаткаў, у першую чаргу, дадаткаў пошуку. Пасля гэтыя практыкі могуць прывесці да скарачэння колькасці распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў, да абмежавання стымулаў канкурэнтаў да распрацоўкі дадаткаў для смартфонаў і планшэтаў пад кіраваннем АС "Android" і перашкаджаюць далейшаму развіццю рынку», — гаворыцца ў паведамленні МАРГ.

Міністэрства таксама спасылаецца на аналагічныя справы, разгледжаныя антыманапольнымі органамі РФ і Еўрасаюза.

Што, акрамя выяўлення факта «злоўжыванні дамінуючым становішчам на рынку», прапануе зрабіць МАРГ, незразумела. Ведамства можа вынесці «Google» прадпісанне аб ліквідацыі парушэння антыманапольнага заканадаўства або выпісаць ІТ-гіганту адміністрацыйны штраф.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: