Беларуская чыгунка прызначыла больш за 80 дадатковых цягнікоў на зімовыя святы

Беларуская чыгунка прызначыла больш за 80 дадатковых цягнікоў на час калядных і навагодніх святаў.


Цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск — Друя), Полацк — Мінск, Мінск — Пінск, Мінск — Светлагорск, Гомель — Віцебск, Брэст — Віцебск, Гродна — Мінск, Гродна — Крычаў — Камунары, перадае Інтэрфакс-Захад.

На 3 студзеня 2021 года дадаткова прызначаны цягнікі ў зносінах Мінск — Гомель, Гомель — Мінск і Віцебск — Мінск.

Цягнік №686 адправіцца 3 студзеня з Мінска ў 12.20 і прыбудзе ў Гомель у 16:55. Назад з Гомеля цягнік №685 адправіцца ў 19.23 і прыбудзе ў сталіцу ў 23.50.

Цягнік №665 адправіцца 3 студзеня з Віцебска ў 10.48 і прыбудзе ў Мінск у 15.08.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: