«Беларуськалій» атрымае кароткатэрміновую страхоўку ад палітычных рызык

«Беларуськалій» атрымае кароткатэрміновую страхоўку ад палітычных рызык. Страхаваць яго будзе страхавое таварыства «Белэксімгарант».


Адпаведнае распараджэнне выдаў Саўмін у сваёй пастанове №192 ад 5 красавіка 2021 года. Гаворка ў ім ідзе пра кантракт, заключаны з Бразіліяй, паведамляе «Еўрарадыё».

«Беларуськалій» — адзін з асноўных пастаўшчыкоў валюты ў краіну. Пасля таго, як кіраўніцтва прадпрыемства стала звальняць страйкоўцаў, на партнёраў «Беларуськалія» пачаўся ціск міжнароднай супольнасці. Кампанія «Yara» неаднаразова звяртала ўвагу «Беларуськалія» на становішча з правамі чалавека і на сітуацыю са звольненымі страйкоўцамі.


Стайкам «Беларуськалія» збірае подпісы пад петыцыяй да кампаніі «Yara» з патрабаваннем скасаваць кантракты з прадпрыемствам. Яе ўжо падпісалі больш за 80 тысяч чалавек.

Што да кантракта з Бразіліяй, то, як піша ТГ-канал «Эканоміка па-беларуску», у 2020 годзе гэтая краіна узначаліла топ імпарцёраў беларускага хлоркалію. Беларускі экспарт у Бразілію склаў 522 мільёны долараў супраць 320,7 мільёна долараў у Кітай і 290 мільёнаў долараў у Індыю. У агульным экспарце доля Бразіліі дасягнула 21,6%.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: