Беларускі рубель Трампа вытрымае

Вынікі выбараў у ЗША выклікалі хваляванні на сусветных валютных рынках. Ці адаб'ецца гэта на беларускім рынку? Пра гэта Станіслаў Багданкевіч распавёў Радыё Рацыя.

— Нягледзячы на тое, што перамога на выбарах у ЗША Трампа ўскалыхнула сусветныя рынкі, вялікіх ваганняў на беларускім валютным я не прагназую. Усё-такі сёння курс валюты ў нас больш вызначаецца попытам і прапановай. І што мы назіраем зараз? Попыт не павялічваецца (і не павялічыцца), бо прыбыткі насельніцтва зніжаюцца, а бізнес, які набывае валюту для імпарта, таксама ў крызісе.

— Але ж, напэўна, могуць паўплываць і знешнія фактары?

— Беларуская эканоміка завязана ў асноўным на Расею, а тая таксама знаходзіцца ў стагнацыі, якая будзе працягвацца. І так ужо атрымліваецца, што менавіта стагнацыя эканомікі і трымае ў раўнавазе беларускі рубель, калі ўлічваць, што Нацбанк не друкуе “пустыя” грошы. І насельніцтва вымушана жыць за раней зробленыя зберажэнні.

— Ці можна людзям без апасенняў захоўваць грошы ў беларускіх рублях?

— Калі толькі на кароткатэрміновых дэпазітах, каб не рызыкаваць. Усё ж-такі ёсць і глыбінныя моманты, якія могуць прывесці да абвалу рубля. Але да канца года не варта чакаць шокавых падзенняў нацыянальнай валюты альбо наадварот.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: