Беларускія працоўныя ствараюць свой рух і платформу для агульнанацыянальнага страйку

Актыў беларускіх працоўных, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускае рух і платформу «Рабочы рух». Яго мэта — падрыхтаваць агульнанацыянальны страйк, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

«Я заўсёды гаварыла, што пратэст рабочых неверагодна важны для нашага шляху. І сёння я рада падтрымаць іх у новым этапе барацьбы. Актыў беларускіх рабочых, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускае рух і платформу "Рабочы рух". Яго мэта — падрыхтаваць агульнанацыянальны страйк, бо гэта, як кажуць самі працоўныя, — самы дзейсны і бяспечны механізм для выражэння пратэсту і ціску на рэжым.

У жніўні і кастрычніку, калі праходзілі першыя страйкі, у рабочых яшчэ не было досведу і моцных сувязей паміж прадпрыемствамі. Да таго ж, за любое непадпарадкаванне страйкі падвяргаліся беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіям.

Але ўсё роўна пратэст нікуды не знік. Цяпер у нас ёсць досвед, сувязі паміж ключавымі прадпрыемствамі, выразны план і падтрымка дыяспар па ўсім свеце — менавіта для таго, каб рыхтавацца да агульнанацыянальнага страйку.

"Рабочы рух" — гэта рух працоўных, які мае сваю платформу для каардынацыі дзеянняў, сайт, сацсетку і чат-бот @ruh_connect_bot, у які можна дасылаць карысную для актыву працоўных інфармацыю. Спасылка на платформу — https://www.stachka.org. Зараз доступ для актывістаў па паролі. У чацвер да яе адкрыецца доступ для ўсіх жадаючых.

Рэгістрацыя на платформе не патрабуе асабістых даных. З дапамогай бяспечнай і зашыфраванай сістэмы кожны працоўны, які  зарэгістраваўся, зможа зможа атрымліваць інфармацыю і ўдзельнічаць у рабочым руху ў сябе на прадпрыемстве і ў краіне ў цэлым. Платформа ўжо працуе ў тэставым рэжыме і будзе гатовая да публічнага запуску ў бліжэйшы час. Я заклікаю рабочых далучацца да руху, а ўсіх астатніх — падтрымліваць іх працу. Гэта вельмі важна для захавання і развіцця страйку», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: