Беларускія студатрады хочуць працаваць на будпляцоўках АЭС у Расіі

Студэнцкія атрады ўжо пяты год працуюць на БелАЭС.
Фота Аксаны Манчук

Фота Аксаны Манчук

Маладыя людзі, якія прымалі сёння ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра на БелАЭС, плануюць пагутарыць з дапамогай відэаканферэнцсувязі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым. Па словах камандзіра Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзеі Шахоўскай, будзе наладжана сувязь з усімі пляцоўкамі моладзевых будоўляў — аб'ектаў «Расатама».

  Фота Аксаны Манчук

«Пытанні будуць абмяркоўвацца розныя. У прыватнасці, моладзь цікавіць, калі нашы будатрады паедуць у Расію для працы на падобным аб'екце», — адзначыла яна.

Акрамя таго, беларуская моладзь плануе запрасіць Аляксея Ліхачова на закрыццё трэцяга працоўнага семестра.
Фота Аксаны Манчук
Студэнцкія атрады ўжо пяты год працуюць на БелАЭС. Маладыя людзі выконваюць агульнабудаўнічыя, аддзелачныя, электрамантажныя, цяслярныя, малярныя, работы па добраўпарадкаванні, геадэзічныя здымкі. Заработная плата ў студэнцкіх атрадах здзельна-прэміяльная, залежыць ад відаў і аб'ёму выкананых работ.

На сённяшні дзень у складзе студатрадаў тут працуюць 280 маладых людзей 16 ліпеня павінны заехаць яшчэ восем атрадаў.
Фота Аксаны Манчук

Паводле БЕЛТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць