«Беларуснафта» выйшла з канцэрна «Белнафтахiм»

Раней на канцэрн наклалi санкцыi ЗША.


Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" выводзіцца з падпарадкавання канцэрна "Белнафтахім". Гэта вынікае з указа №275 ад 16 ліпеня, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.


Дакументам уносяцца змяненні ва указ №576 ад 14.09.2006 «Аб стварэнні дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Беларуснафта».


З яго выключаны падпункт, які вызначае, што вытворчае аб'яднанне знаходзіцца ў падпарадкаванні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. Таксама выключаны і наступны падпункт, у якім было прапісана, што генеральны дырэктар "Беларуснафты" прызначаецца і вызваляецца ад пасады старшынёй "Белнафтахіма" па ўзгадненні з прэзідэнтам.


Нагадаем, з 3 чэрвеня ЗША аднавілі санкцыі ў дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. У санкцыйным спісе прысутнічае "Белнафтахім", але "Беларуснафта" не згадваецца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: