Беларусы пазбаўляюцца ад банкаўскіх картак БелКарт

На 1 красавіка 2021 года ў Беларусі было больш за 15,3 мільёна банкаўскіх плацежных картак, паведамляе Нацбанк. Гэта на 178 тысяч менш, чым у пачатку 2020 года. Тады быў гістарычны максімум па колькасці картак у краіне.


Пры гэтым беларусы заводзяць усё больш банкаўскіх карт усіх відаў (БелКарт/Maestro, VISA, MasterCard, UnionPay), акрамя БелКарт. Іх становіцца менш з 2015 года. З таго часу колькасць БелКарт скарацілася ў 2,6 разы, піша Еўрарадыё.

Самыя папулярныя банкаўскія карткі — VISA (5,73 мільёна). За імі з невялікім адрывам ідуць MasterCard (5,7 мільёна). Трэція — БелКарт (2 мільёны). Картак БелКарт/Maestro ў краіне дзейнічае 1,9 мільёна. Яшчэ 3,3 тысячы — банкаўскія карты UnionPay, якія з’явіліся ў Беларусі ў 2020 годзе.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: