Беларусы працягваюць забіраць валюту з банкаў. Дэпазіты фізасоб за чацвёрты квартал скараціліся на 4,8%

Дэпазіты фізічных асоб у беларускіх банках у чацвёртым квартале скараціліся на 840 млн рублёў, або на 4,8%, і склалі на 1 студзеня 16,78 млрд рублёў.


Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Нацбанка «Ведай свайго кліента», перадае REFORM.by.

Рублёвыя ўклады знізіліся за чацвёрты квартал на 51 млн рублёў, або на 1,1%, і склалі 4,63 млрд рублёў.

Валютныя дэпазіты ў рублёвым эквіваленце скараціліся на 6,1% да 12,15 млрд рублёў, а ў доларавым выражэнні — на 3,8%, або на 188 млн долараў, да 4,71 млрд долараў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: