Беларусы сталі менш выдаткоўваць на прадукты, але больш на камуналку

Беларусы сталі менш грошай выдаткоўваць на прадукты харчавання і паслугі, але павялічылі выдаткі на аплату камунальных паслуг. Гэта вынікае з дадзеных Белстата па спажывецкіх выдатках хатніх гаспадарак у трэцім квартале 2018 года.


У першым квартале ў беларусаў выдаткі на пакупкі складалі 40,8% ад даходаў. У другім квартале працэнт знізіўся 0,9 працэнтных пункта. А ў трэцім на прадукты ў нас стала сыходзіць яшчэ на 2,5 працэнтных пункта менш. У параўнанні з трэцім кварталам 2017 года выдаткі на харчаванне ў беларусаў знізіліся на 2,7 працэнтных пункта.



Істотных змяненняў у нашым рацыёне ў трэцім квартале ў параўнанні з другім не адбылося. Адзінае — у ліпені, жніўні і верасні мы елі больш садавіны і агародніны, чым у красавіку, траўні і чэрвені.
Інфаграфіка: Аляксандра Квіткевіч, TUT.BY

У трэцім квартале ў беларусаў у сярэднім сыходзіла на аплату паслуг 25,2% выдаткаў, а годам раней — 23,9%. Да прыкладу, прыкметна выраслі выдаткі на камунальныя паслугі — да 6,1% (годам раней — 5,9%), а на медпаслугі — да 1,6% (годам раней — 1,2%).

finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!