Беларусы ў студзені-лютым прадалі валюты больш, чым купілі

Беларусы ў студзені-лютым прадалі валюты больш, чым купілі.

У студзені-лютым фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 1,352 млрд у эквіваленце, купілі $ 1,29 млрд. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $61,7 млн., паведамляе Нацбанк.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $ 2,987 млрд у эквіваленце, купілі $ 3,103 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за студзень-люты прадалі валюты на $ 138,9 млн у эквіваленце, купілі $ 20,7 млн.

zviazda.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!