Беларусы ўзялі «спажывецкіх» крэдытаў на $1 млрд

На 1 чэрвеня 2017 года запазычанасць беларусаў па крэдытах на спажывецкія патрэбы склала 2,012 млрд BYN. Толькі з 1 мая па 1 чэрвеня (апошняя статыстыка ёсць менавіта на гэтую дату) насельніцтва краіны пазычыла ў банкаў на 135,8 млн рублёў больш, чым вярнула.
фота av.by

фота av.by

Такім чынам, ранейшы рэкорд па прыросце «спажывецкіх» крэдытаў пабіты амаль удвая. А ў адносным выражэнні рост запазычанасці пабіў трохгадовы рэкорд. За травень 2017 года абавязацельствы фізічных асобаў выраслі аж на 7,2%, аналізуе сітуацыю сайт banki24.by.

У выніку паміж 2016 і 2017 гадамі утварыўся заўважны кантраст па дынаміцы спажыўкрэдытаў. Калі за студзень-травень 2016 года пазыка па іх упала на 68 млн BYN, дык за 5 месяцаў 2017 года яна вырасла на 291,9 млн BYN. У працэнтах гэта выглядае наступным чынам: мінус 4,1% за 5 месяцаў 2016 года і плюс 17% за такі ж перыяд 2017 года.

Аналітыкі звязваюць ажыўленне рынка спажывецкіх крэдытаў найперш з тым, што атрымаць іх стала прасцей. 1 траўня Нацбанк не працягнуў дзеянне дакумента, па якім абавязковай умовай для атрымання спадывецкага крэдыта была даведка аб даходах. З гэтай даты банкі самі сталі вырашаць, як ацэньваць крэдытаздольнасць сваіх кліентаў.

Другая прычына — запавольванне інфляцыі, якое выклікала істотнае паніжэнне працэнтных ставак. А менавіта — у два разы. У траўні 2017 года банкі выдавалі крэдыты фізічным асобам на тэрмін да 1 года пад 14,4% гадавых супраць 28,8% у траўні-2016.


Еўрарадыё


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: