«Белавія» паведаміла пра шматмільённыя страты на фоне пандэміі

Нацыянальны авіяперавозчык «Белавія» паведаміў пра вялікую шкоду, які прынёс кампаніі каронакрызісны 2020 год.


Як вынікае з бухгалтарскай справаздачнасці «Белавія», выручка перавозчыка за мінулы год знізілася з 882,7 млн да 519,8 млн рублёў, паведамляе TUT.BY.

Кампанія паказала чыстую страту ў памеры каля 92 млн рублёў (па выніках 2019 года быў прыбытак 68,2 млн рублёў).

Варта сказаць, што пры гэтым «Белавія» апынулася адной з буйных кампаній, якой беларускія ўлады аказалі дзяржпадтрымку. У выніку перавозчыку ўдалося захаваць персанал. Больш за тое, сярэднеспісачная колькасць нават вырасла з 1865 да 1908 чалавек.

Разам з тым за мінулы год выраслі доўгатэрміновыя абавязацельствы дзяржаўнага перавозчыка: з 503 млн рублёў да 771 млн рублёў.

15 красавіка гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец паведаміў, што авіякампанія аднавіла ўпалыя з-за пандэміі каронавіруса перавозкі пасажыраў на 60-65%. Па яго словах, пасажырапаток больш актыўна аднаўляецца, стала больш далёкіх рэйсаў. Тым не менш захоўваюцца значныя складанасці ў авіязносінах, у тым ліку з Расіяй.

Падчас пандэміі ў «Белавія» не звальнялі супрацоўнікаў, адзначыў гендырэктар, але дзеля выжывання прыбралі ўсе надбаўкі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: