«Белавія» ўвяла танныя тарыфы, але на 5 месяцаў

«Белавія» ўвяла эксперыментальныя тарыфы і знізіла цану квіткоў на асобных кірунках да 75%. Зменшаныя тарыфы будуць дзейнічаць да 31 сакавіка, паведамляе «Радыё Свабода».



Зменшаныя тарыфы будуць даступныя на сайце belavia.by ад 2 лістапада пры ўмове набыцця квіткоў мінімум за 45 дзён ад вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе «прома», падсвечвацца зялёным колерам і акрэслены лагатыпам кампаніі ў выглядзе васілька. Колькасць месцаў абмежаваная

Эксперыментальныя тарыфы будуць дзейнічаць па наступных накірунках: Амстэрдам, Алматы, Астана, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Стакгольм, Сочы, Тбілісі, Тэль-Авіў, Белград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў.

Напрыклад, квіток у Барселону каштуе 35 еўра ў адзін бок, а 86 еўра — у два бакі, Лондан — 35 і 95 еўра, Брусель — 45 і 79 еўра.

У «Белавіі» акцыю зрабілі з нагоды 85-годдзя грамадзянскай авіяцыі, сказала “Радыё Свабода” прэс-сакратар кампаніі Вольга Шчуко. Ці будуць падобныя акцыі ў далейшым, будзе залежыць ад попыту.

«Мы не лаўкост кампанія», — адзначыла Вольга Шчуко.

У суседніх з Беларуссю краінах працуе шэраг лаўкостэраў — авіякампаній, якія прапануюць палёты па мінімальных цэнах, але без большасці дадатковых паслугаў для пасажыраў, нярэдка ў далёкія ад папулярных гарадоў аэрапорты. У Беларусь лаўкосты практычна не лётаюць, няма і беларускай лаўкост-кампаніі — прычыны гэтага называюць самыя розныя.​

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: