«Белгазпрамбанк» патлумачыў сыход Ермаковай

Каментар прэс-службы «Белгазпрамбанка» абвяшчае, што Надзея Ермакова пакінула пасаду кіраўніка праўлення «ў сувязі з заканчэннем тэрміна кантракта». Рашэнне прыняў Савет дырэктараў.
belgazprombank.by

belgazprombank.by

Як паведамлялася, в. а. топ-менеджара стала першая намесніца старшыні праўлення «Белгазпрамбанка» Ірына Патапава, якая працуе ў гэтым банку з 2010 года.

Каго прызначаць новым пастаянным кіраўніком банка, пакуль невядома. Надзея Ермакова была кіраўніком каля года: спачатку як знешні кіраўнік, а затым — у якасці старшыні праўлення (са студзеня 2021 года).

Да Ермаковай доўгія гады банкам кіраваў Віктар Бабарыка. Нядаўна ён быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.

officelife.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: