Белнафтахім з 13 траўня зноў павышае кошты на АЗС на 1 капейку

Канцэрн Белнафтахім з 13 траўня 2021 года павышае цэны на бензін і дызпаліва на АЗС на 1 капейку.


З 13 траўня 2021 года рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС складуць: на АІ-92-К5-Еўра — 1,84 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,94 руб., АІ-98-К5-Еўра — 2,16 руб., ДП — 1,94 руб, паведамляе АФН.

«Індэксацыя абумоўлена ростам сусветнай каціроўкі нафты. Сярэдняя каціроўка нафты за першую дэкаду траўня склала $69,2 за 1 барэль і вырасла ў адносінах да студзеня бягучага года на 26%. Гранічны максімальны ўзровень коштаў на маторнае паліва з пачатку года павялічыўся на 7%», — гаворыцца ў каментары канцэрна.

Гэта ўжо 14-е павышэнне коштаў на паліва ў 2021 годзе, якое канцэрн звязвае з ростам цэн на нафту на сусветным рынку. Папярэдні раз паліва даражэла 4 траўня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: