«Белпошта» будзе спаганяць ПДВ з камерцыйных пасылак

ПДВ будзе спаганяцца з пасылак. Пра гэта паведамляе «Белпошта» са спасылкай на змены ў парадак збору падатку на дабаўленую вартасць пры трансгранічным гандлі ў Еўрасаюзе, які прымяняецца да электроннай камерцыі. Змяненні ўнесены з 1 ліпеня.


У выніку з усіх камерцыйных пасылак незалежна ад кошту ўкладання спаганяецца ПДВ, а ўкладанні звыш 150 еўра абкладаецца яшчэ і мытнымі плацяжамі, паведамляе REFORM.by.

«Пры перасылцы тавараў для асабістага карыстання атрымальніка і яго сям’і, якія па сваім характары або колькасці не адлюстроўваюць якіх-небудзь камерцыйных інтарэсаў, і кошт укладанняў якіх не перавышае 45 еўра, ПДВ не спаганяецца. Аднак калі кошт укладання некамерцыйных адпраўленняў звыш 45 еўра, будуць налічвацца мытныя плацяжы» — растлумачылі ў «Белпошце».

Пошта таксама нагадвае, што для вызвалення атрымальнікаў-рэзідэнтаў ЕС ад выплаты ПДВ інтэрнэт-крамы могуць зарэгістравацца ў сістэме IOSS (адзіная крама імпарту) і выплачваць ПДВ самастойна. «Белпошта» дапрацоўвае сваё праграмнае забеспячэнне для арганізацыі магчымасці пры афармленні электроннай мытнай дэкларацыі ўказваць рэгістрацыйны нумар адпраўніка (інтэрнэт-крамы), зарэгістраванага ў IOSS, для перасылкі тавараў электроннай камерцыі, імпартуемых у ЕС.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: