Белстат кажа пра рост эканомікі на 0,8%. А калі ў доларах? Адным малюнкам

Белстат паведамляе пра папярэднія вынікі росту беларускай эканомікі ў студзені-лютым 2021-га.
Інфаграфіка: Myfin.by

Інфаграфіка: Myfin.by

Паводле звестак Белстата, ВУП у супастаўных цэнах вырас на 0,8% і склаў 23,3 мільярда рублёў. Myfin.by пералічылі ВУП у доларах ЗША і паказалі змены максімальна наглядна.

Калі параўнаць лічбы 2020-га і 2021-га ў доларах ЗША, то атрымаем, што ў студзені-лютым 2020-га ВУП склаў $9,06 млрд., у студзені-лютым 2021-га — ужо $9,01 млрд.: зніжэнне прыкладна на $50 мільёнаў. У 2019-м ВУП за два месяцы складаў $8,65 млрд. 

Можна заўважыць, што ў доларавым выражэнні беларуская эканоміка пачала адставаць у 2020-м ад 2019-га года прыкладна ў студзені-ліпені. Цяпер адставанне пачалося ўжо ў студзені-лютым ад 2020-га.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: